Сёння Палата прадстаўнікоў разгледзіць праект бюджэту на 2012 год

А таксама законапраект "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2012 год", паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што з праектам бюджэту дэпутаты маглі азнаёміцца раней. 8 снежня ён абмяркоўваўся на пашыраным паседжэнні парламенцкай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы.