Сёння ў абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Наталлі Іллініч
Настаўніца гісторыі з вёскі Талька просіць перагледзець рашэнне суда Пухавіцкага раёну, які падтрымаў рашэнне адміністрацыі школы пра яе звальненне.
Адначасна працягваецца акцыя грамадскай салідарнасці ў падтрымку Наталлі Іллініч, паведамляе Радыё Свабода.
Нагадаем, працоўны кантракт Наталлі Іллініч адмовіліся прадоўжыць пасля таго, як у яе доме адбыўся ператрус. Падзеі разгортваліся ў часе прэзідэнцкай кампаніі ў снежні 2010-га. Іллініч перакананая, што яе звольнілі з палітычных меркаванняў.