У Лондане сёння абвесцяць шорт-ліст намінантаў на Букераўскую прэмію
Гэта адна з самых прэстыжных узнагарод у свеце англамоўнай літаратуры.
Букераўская прэмія ўручаецца пачынаючы з 1969 года. Акрамя маральнага задавальнення, пераможца атрымае 50 тысяч фунтаў. У шорт-лісце, які сёння назавуць у Лондане, будзе шэсць прозвішчаў. З іх ліку адмысловы савет і выбера пераможцу. Яго імя абвесцяць у кастрычніку на ўрачыстай цырымоніі.