Сёння ў Мінску адкрываецца ХІХ Міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Чакаецца, што ўдзельнікамі выставы будуць кнігавыдаўцы з 20 краін. Ганаровым госцем выставы будзе Венесуэла. Нагадаем, што раней ганаровымі гасцямі былі такія краіны, як Расія, Украіна, Ізраіль, Казахстан, Францыя і Нямеччына.

Акрамя дзяржаўных выдавецтваў на выставе будзе шырока прадстаўленая прадукцыя і незалежных выдаўцоў. Агулам на выставе будзе працаваць каля 600 стэндаў.