Сёння ў Мінску сустрэнуцца міністры замежных спраў краінаў АДКБ

Пройдзе таксама чарговае паседжанне Камітэту сакратароў саветаў бяспекі АДКБ. На гэтых паседжаннях разгледзяць пытанні, якія тычацца міжнароднай абстаноўкі ды пра тое, як яна можа паўплываць на краіны Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Так, напрыклад, Беларусь прапануе стварыць на базе Арганізацыі інстытут партнёрства. Будуць абмяркоўвацца і перспектывы міратворчай дзейнасці сумесна з ААН, паведамляе Regnum.