Зборная Кандрацьева сёння гуляе ў гасцях з Грузіяй
Жывая трансляцыя пачнецца а 20-й гадзіне на тэлеканале "Беларусь-2".
Амаль адначасова, у 19.55, тэлеканал "Беларусь-1" пакажа фільм пра славутага беларускага хакеіста Руслана Салея, які летась загінуў у авіякатастрофе...
Першы матч адборачнага турніра чэмпіянату свету-2014 беларуская зборная правядзе на стадыёне імя Барыса Пайчадзэ ў Тбілісі. Судзіць сустрэчу будуць арбітры з Балгарыі на чале са Станіславам Тодаравым.
Сёння ж у нашай групе гуляюць Фінляндыя і Францыя.
Нагадаем, паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб не згуляе за зборную Беларусі ў матчах з грузінамі і французамі (11 верасня ў гасцях). Замест "не зусім здаровага" Глеба Георгій Кандрацьеў выклікаў Сяргея Кісляка з "Краснадара".
Гл. таксама: Зборная Кандрацьева 76-я ў рэйтынгу FIFA, Грузія зрабіла скачок
Фота — bymedia.net