Сённяшні дзень ва ўсім свеце будзе падоўжаны на адну секунду
Гэтак Міжнародная служба кручэння Зямлі кампенсуе розніцу паміж паказаннямі эталонных гадзіннікаў і астранамічным часам.
Гэты цэнтр размяшчаецца ў Парыжы і лічыцца галоўным захавальнікам Сусветнага каардынаванага часу.
Стрэлкі эталонных гадзіннікаў ва ўсім свеце будуць спыненыя роўна на адну секунду. Адбыцца гэта павінна непасрэдна апоўначы па Сусветным каардынаваным часе, інфармуе РБК. У выніку 1 ліпеня пачнецца на секунду пазней.
Па словах спецыялістаў, прычыны такога рашэння — у асаблівасцях нашай планеты. Яна круціцца нераўнамерна, і таму з гадамі назапашваецца розніца паміж астранамічным часам (які вызначаецца па становішчы планеты адносна сонца) і часам, які разлічваецца на аснове хуткасці распаду рэчываў.
У апошні раз "высакосную секунду" да сусветнага часу дадавалі 31 снежня 2008 года.