Сербія і Харватыя паставілі рэкорды спажывання электрычнасці

Як паведамляе РІА "Новости", у Сербіі 6 лютага пастаўлены рэкорд дзённага электраспажывання — 162 мільёны кілават-гадзінаў. Сербскія энергетыкі паведамілі, што задзейнічалі ўсе магчымыя вытворчыя магутнасці. Яны нагадалі, што халады працягваюцца, і заклікалі грамадзян да рацыянальнага карыстання электрычнасці.

У Харватыі рэкорд быў пастаўлены таксама 6 лютага. Было зафіксавана больш за 63 мільёны кілават-гадзінаў.

Анамальныя для Балканаў багатыя снегапады і дзённая тэмпература каля -10 градусаў і ніжэй усталяваліся ў рэгіёне некалькі дзён таму. У рэгіёне адзначаюцца перабоі з энергазабеспячэннем, і маштабныя парушэнні транспартных зносінаў.