"Шахцёр" нарэшце адпускае Уладзіміра Юрчанку ў Жодзіна
23-гадовага нападаючага алімпійскай футбольнай зборнай Беларусі на год аддалі ў арэнду "Тарпеда-БелАЗу". Перад гэтым ён заключыў новы кантракт з "Шахцёрам".
Нагадаем, таленавіты футбаліст летась атрымаў цяжкую траўму, пасля якой ніяк не мог набраць ранейшую форму. Да гэтага дадаліся праблемы з кампенсацыяй, якую Юрчанка вымушаны заплаціць "Шахцёру" — 228 тысяч долараў. З-за гэтага жодзінцы не маглі падпісаць з ім кантракт.
Як паведамляе газета "Прессбол", салігорскі клуб пайшоў насустрач галоўнаму трэнеру алімпійскай зборнай Георгію Кандрацьеву. Як толькі грошы прыйдуць у "Шахцёр", кантракт з Уладзімірам Юрчанкам будзе разарваны.
Фота — saturn-fc.ru