Шалёная ваўчыца сарвала чэрыкаўскім школьнікам апошні званок
Інцыдэнт адбыўся зранку 30 траўня ў вёсцы Сакалоўка Чэрыкаўскага раёна, перадае “Тэлерадыёкампанія “Магілёў”.
Школьнікаў, якія сабраліся на “апошні званок”, эвакуіравалі з вуліцы ў памяшканне. У выніку святочнае мерапрыемства прайшло ў спартовай зале школы.
Прыбылыя егеры забілі хворую ваўчыцу. Аднак, са словаў відавочцаў, яна паспела ўкусіць аднаго з мясцовых жыхароў. Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў Чэрыкаўскай раённай лякарні.