Шасцёра жодзінцаў атрымалі тэрміны і штрафы за парнаграфію

Паводле звестак пракуратуры Мінскай вобласці, парнаграфічныя матэрыялы распаўсюджваліся праз сеткі мясцовага правайдэра ТАА “Сеткі плюс”. Напрыклад, адзін з абвінавачаных спампаваў сабе файлы з “клубнічкай”, размясціў іх і захоўваў у сябе на працоўным кампутары для іх публічнай дэманстрацыі.

Чацвёра абвінавачаных атрымалі турэмныя тэрміны да 3,5 гадоў, яшчэ двое аштрафаваныя на 25 і 10 мільёнаў рублёў адпаведна, паведамляе БелаПАН.

У пракуратуры адзначаюць, што злачынствы сталі магчымымі з-за нядбайнага стаўлення адміністрацыі “Сеткі плюс” да кантролю за лакальнай сеткай.