Шасцігадовы хлопчык загінуў пад коламі трактара ў Жлобінскім раёне
Трагедыя адбылася 23 жніўня ў полі ля вёскі Дзяніскавічы.
Кіроўца трактара «Беларус-2022» з двума прычэпамі падвёз двух пляменнікаў — 8-гадовую дзяўчынку і яе 6-гадовага брата. Высадзіўшы дзяцей, трактарыст крануўся з месца і не заўважыў, як хлопчык заскочыў на прычапную прыладу. Падчас руху дзіця трапіла пад колы, паведамляе БелаПАН. Хлопчык загінуў на месцы.