Школьнік на машыне бацькі патрапіў у аварыю, загінулі двое падлеткаў (фота)

17-гадовы хлопец, які не меў пасведчання кіроўцы, вырашыў пакатаць на "Жыгулях" свайго бацькі сяброў. У аўтамабілі, акрамя яго, знаходзіліся як мінімум трое чалавек ва ўзросце 15-16 гадоў. На закругленні дарогі ён не саўладаў з кіраваннем, машына вылецела з дарогі і патрапіла ў дрэва.

Адзін з пасажыраў, 16-гадовы хлопец, памёр на месцы, яшчэ адзін — 15-гадовы — памёр па дарозе ў бальніцу. 14-гадовая дзяўчына, якая была на пярэднім сядзенні, атрымала шматлікія траўмы. Сам кіроўца сур'ёзна не пацярпеў. Ён спалохаўся, прыйшоў дахаты і лёг спаць. "Хуткую" і міліцыю выклікалі людзі, якія праязджалі каля месца аварыі праз тры гадзіны. Распачатая крымінальная справа, інфармуе сайт onliner.by.