Школьніца з Брэсцкага раёна напалохала міліцыю дзвюх абласцей
Дзевяцікласніца з вёскі Астрамечава даслала падазроную СМС-ку настаўніцы з Мазыра.
Як паведамляе сайт tomin.by, дзяўчына напісала: "... вазьмі выбухоўку, ідзі па правай, а то мянты засякуць". Перапалоханая настаўніца звярнулася ў міліцыю. Там "прабілі" нумар, які аказаўся зарэгістраваны на швачку з Брэсцкага раёна. У вёску адправіўся цэлы міліцэйскі дэсант. Тады і высветлілася, што СМС-паведамленне напісала дачка гаспадыні тэлефона.
У міліцыі пакуль не паведамляюць, як будзе пакараная жартаўніца, але кажуць, што без увагі яе дзеянні не застануцца.
Фота — bymedia.net