Што засталося ад самалёта, які разваліўся пад Данецкам (фота, відэа)
Ан-24, які здзяйсняў рэйс з Адэсы, у сераду ўвечары здзейсніў аварыйную пасадку ў данецкім аэрапорце.
Пры гэтым самалёт перавярнуўся і разваліўся на часткі, пасажыры самастойна выбіраліся адтуль. На шчасце, самалёт не ўзарваўся — толькі загарэўся, інакш ахвяраў было б больш. З 52 чалавек, якія былі на борце, загінулі 5, дзевяць чалавек былі шпіталізаваныя. 
Як паведамляе УНІАН, следства разглядае некалькі версій катастрофы самалёта Ан-24. Гэта і дзеянні экіпажу, тэхнічны стан самалёта і тэхнічны стан наземных прыбораў. Па справе працуе каля 30 следчых.
Нагадаем, што многія пасажыры рэйса былі футбольнымі заўзятарамі і ляцелі на матч Лігі чэмпіёнаў паміж данецкім "Шахцёрам" і дортмундскай "Барусіяй".