Шукаюць 12 чалавек, якія заблукалі ў лясах
А з пачатку года ў нашай краіне шукалі 150 чалавек, якія не здолелі самастойна выйсці з лесу.
Днямі ў Слонімскім раёне адшукалі 27-гадовага мужчыну, які пайшоў пазбіраць грыбоў і знік. Знайшоўся ён толькі праз чатыры дні.
Выратавальнікі адзначаюць, што ў 90% выпадкаў зніклых грыбнікоў своечасова знаходзяць, піша газета "Рэспубліка".