Швейцарскія электрычкі пачалі курсіраваць па яшчэ адным маршруце
Зараз імі можна даехаць не толькі да Заслаўя, але і да Рудзенска.
Беларуская чыгунка плануе пашырыць маршрутную сетку гарадскіх ліній. З перона станцыі Мінск-Пасажырскі сёння ў 5.30 адправіўся ў першы рэйс па маршруце Мінск-Калядзічы-Рудзенск электрацягнік гарадскіх ліній, паведамляе БелТА.
У тэставы перыяд электрацягнікі гарадскіх ліній будуць курсіраваць з панядзелка па пятніцу 2 разы ў дзень. Па шляху з сталіцы ў Рудзенск прыпынкі прадугледжаны на станцыях: Мінск-Паўднёвы, Лошыца, Калядзічы, Мачулішчы і Міханавічы. Адпраўленне з Мінска: 5.30; 18.16, з Рудзенска: 06.25; 19.26.