Скарачаюць дзясяткі кіраўнікоў, сярод іх — 15 палкоўнікаў юстыцыі
Следчы камітэт мае намер скараціць штатную колькасць на 40 чалавек.
Пра гэта яго старшыня Валерый Вакульчык паведаміў у аўторак Аляксандру Лукашэнку.
Паведамляецца, што адбудзецца "аптымізацыя структуры". Прапанаваныя змены дазваляюць скараціць каля 40 чалавек, у тым ліку 34 кіраўнікі, 15 з якіх — са спецыяльным званнем палкоўніка юстыцыі. Непасрэдна следчых гэтая ініцыятыва не закране.
Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву і прапанаваў яе рэалізаваць бліжэйшым часам, інфармуе БЕЛТА.
Фота — ctv.by