Склад каманды Кандрацьева на матч у Ерусаліме са зборнай Ізраіля
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі назваў футбалістаў, якія 14 лістапада згуляюць у таварыскім матчы.
Як інфармуе сайт bff.by, Георгіем Кандрацьевым былі запрошаныя 18 футбалістаў: Аляксандр Гутар, Максім Бардачоў, Рэнан Брэсан, Аляксандр Валадзько, Ягор Філіпенка (усе — з БАТЭ), Сяргей Верамко, Сяргей Карніленку, Дзмітрый Вярхоўцаў (усе — "Крылы Саветаў", Самара, Расія), Станіслаў Драгун, Віталь Трубіла (абодва — мінскае "Дынама"), Аляксандр Мартыновіч, Сяргей Кісляк (абодва — "Краснадар", Расія), Ян Цігараў ("Лакаматыў", Масква), Сяргей Балановіч ("Шахцёр", Салігорск), Уладзімір Хвашчынскі ("Брэст"), Ілля Алексіевіч ("Гомель"), Максім Жаўнерчык ("Кубань", Расія), Антон Пуціла ("Фрайбург", Нямеччына).
Адзначым, што ў Ізраіль беларуская зборная вылятае 12 лістапада.
Фота — football.by