Складзены ТОП-10 самых дарагіх інвестпраектаў сталіцы
Інтэрнэт-выданне "Ежедневник" нагадвае, што на сённяшні дзень з Мінскам заключана 127 інвестыцыйных дамоваў.
Яны з'явіліся, дзякуючы 10-му дэкрэту кіраўніка дзяржавы, паводле якога інвестары атрымліваюць ільготы. Аб'ём заяўленых інвестыцый складае больш за 3,5 млрд долараў. 70% з заяўленых праектаў — гэта наўпроставыя замежныя інвестыцыі.
За кошт замежнага капіталу ў Мінску будуюцца пераважна гатэлі, спартовыя аб'екты, крамы, рэстараны. Сярод інвестараў найбольш кампаній з Расіі. Таксама называюцца інвестары з Кітая, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Катара, Чэхіі, ЗША, Літвы і іншых краін.
У сваім ТОП-10 "Ежедневник" першае месца аддаў праекту будаўніцтва шматфункцыянальнага гасцінічна-дзелавога комплекса "Магніт Мінск" каля Нацыянальнай бібліятэкі, на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага (інвестар — іранская кампанія). Агульны аб'ём інвестыцый — 250 мільёнаў еўра.
З іншымі праектамі, якія патрапілі ў ТОП-10, можна пазнаёміцца тут.