Славацкі форвард Ладзіслаў Надзь падпісаў кантракт з мінскім "Дынама"
Да 30 снежня ён гуляў за клуб “Леў”.
Ладзіслава плануецца выкарыстоўваць у ролі цэнтральнага нападаючага, паведамляе сайт “Дынама”. Славак паспеў зарэкамендаваць сябе ў якасці паспяховага гульца. На рахунку Надзя ў гэтым сезоне КХЛ 19 (7 +12) ачкоў ў 30 гульнях.