Следчы камітэт Расіі зацікавіўся растваральнікамі з Беларусі

Як паведамляе РІА "Новости", урад Расіі працягвае займацца аналізам "сумніўнага экспарту растваральнікаў, разбавіцеляў і змазачных матэрыялаў" з Беларусі, бо ў гэтых схемах удзельнічалі таксама расійскія кампаніі.

БелаПАН нагадвае, што ў канцы ліпеня міжведамасная расійская група правярала легальнасць вытворчасці і экспарту растваральнікаў і разбавіцеляў з тэрыторыі Беларусі. У выніку расійскімі нафтавымі кампаніямі былі спыненыя пастаўкі ў нашу краіну нафты, якая з'яўляецца сыравінай для вытворчасці згаданай беларускай прадукцыі.

Паводле неафіцыйных ацэнак, страты расійскага бюджэту ў 2012 годзе з-за сумніўнага экспарту растваральнікаў і разбавіцеляў з Беларусі ацэньваюцца ў 2 мільярды долараў (!).