Следства: Азаронак збіраўся зарабіць на хабары 233 тысячы долараў

Рэпартаж аб гучнай карупцыйнай справе паказалі 15 студзеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Паводле яго, хабар беларускаму вайскоўцу прапанаваў прадстаўнік расійскай кампаніі, які быў яго былым аднакласнікам.

Нагадаем, што былы камандуючы ВПС і войскамі СПА Ігар Азаронак 12 снежня 2011 года быў асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда да 9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і пазбаўлены звання генерал-маёра.