Следства па справе Пачобута працягнулі да 21 кастрычніка
Сам журналіст пра гэта даведаўся з агенцтва БЕЛТА.
Пачобут не прызнае сябе вінаватым і адмовіўся ад дачы паказанняў следству. Таму яго не выклікаюць на допыты.
Андрэй Пачобут: "Мяне нікуды не выклікаюць. Мяне асабліва няма куды выклікаць, бо я не даю тлумачэнняў, не даю паказанняў і не супрацоўнічаю са следствам. Мяне выклікаюць толькі тады, калі будзе закрывацца справа, калі будуць скончаныя следчыя дзеянні, каб я з усім азнаёміўся. Вось так гэта будзе выглядаць..."
Нагадаем, нагодай для крымінальнай справы супраць Андрэя Пачобута сталі яго публікацыі на незалежных сайтах. Карэспандэнта польскай "Gazety Wyborczej" затрымалі ў яго кватэры ў Гродне 21 чэрвеня. Да 30 чэрвеня яго трымалі ў гродзенскім СІЗА, а потым выпусцілі пад падпіску пра нявыезд.
Фота — belsat.eu