Снапкоў: Адмяняць абавязковы продаж валютнай выручкі не будзем

Пра гэта Мікалай Снапкоў заявіў сёння на пленарным паседжанні VII Беларускага інвестыцыйнага форума. Разам з тым, міністр не адмаўляе, што ў сярэднетэрміновай перспектыве абавязковы продаж часткі валютнай выручкі экспарцёраў можа быць адменены, перадае interfax.by.

Па словах Снапкова, беларуская эканоміка — гэта малая эканоміка адкрытага тыпу і захаванне абавязковага продажу часткі валютнай выручкі "дазваляе акумуляваць неабходныя валютныя сродкі". Пры гэтым міністр запэўніў патэнцыйных інвестараў, што гэтая мера не аказвае значнага ўплыву на гаспадарчую дзейнасць экспарцёраў.

Нагадаем, што беларускія экспарцёры абавязаныя прадаваць на біржы 30% сваёй валютнай выручкі.