Снегапад у Нямеччыне затрымаў мінскія рэйсы "Люфтганзы"
Снегапады, якія абрынуліся на Нямеччыну ў мінулы ўік-энд, парушылі авіязносіны паміж гэтай краінай і астатнім светам.
9 снежня самалёт Embraer E-190 авіякампаніі "Люфтганза" выляцеў з Франкфурта-на-Майне ў 15.15 замест 10.15 паводле мясцовага часу і прызямліўся ў Мінску ў 19.48 замест 14.30. Такім чынам, затрымка склала 5 гадзінаў. Зваротны рэйс затрымаўся яшчэ больш — на 6 гадзінаў.
У нядзелю ранішні рэйс Мінск—Франкфурт быў выкананы амаль згодна з раскладам, інфармуе БелаПАН. У гэты ж дзень самалёт "Белавія" Boeing-737-500 выляцеў у Франкфурт у 14.30 замест 13.35 і вярнуўся ў 22.08 замест 19.05.
З-за непагадзі 9 і 10 снежня "Люфтганза" анулявала каля 90 рэйсаў. Агулам у Франкфурце затрыманыя каля 400 рэйсаў.
Фота — nnm.ru