"Сокал Кіеў" адмовіўся ўдзельнічаць ў Адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі

Кіеўская каманда не будзе удзельнічаць ў Адкрытым (міжнародным) чэмпіянаце  Беларусі па хакеі з шайбай сярод каманд экстралігі у сезоне 2011-2012 гадоў.

Кіраўніцтва ўкраінскага клуба выказала падзяку беларускай Федэрацыі хакея за супрацоўніцтва і пажадала беларускаму хакею яркіх перамог.

Нагадаем, што клуб "Сокал Кіеў" браў удзел у розыгрышах Адкрытага (міжнароднага) чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай сярод каманд зкстралігі у сезонах 2004 – 2005, 2005 – 2006, 2009 – 2010, 2010 – 2011 гадоў, паведамляе прэс-служба ФХРБ.