Справу экс-намесніка міністра ўнутраных справаў адклалі да Новага года

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Вярхоўны суд. Дакладная дата пачатку судовага разгляду пакуль не вызначаная. Справа будзе слухацца ў Беларускім вайсковым судзе. Цяпер матэрыялы вывучаюцца ў Вайсковай калегіі Вярхоўнага суда.

Нагадаем, Яўгена Полудня вінавацяць у злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і атрыманні хабару. Полудня затрымалі 8 снежня 2011 года. Следства выявіла, што экс-намеснік міністра сістэматычна на працягу доўгага часу атрымліваў ад службовых асоб МУС матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі.

Фота — kp.by