Сталі вядомыя імёны лаўрэатаў прэміі "Залаты глобус"
Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў “Бэвэрлі Хілз”.
Прыз за лепшы музычны фільм атрымаў нямы чорна-белы фільм "Артыст". Прэмія за лепшую драматычную карціну прысуджана фільму "Нашчадкі", а галоўны герой у выкананні Джорджа Клуні атрымаў прыз за лепшую мужчынскую ролю, паведамляе ВВС.
"Залатым глобусам" за лепшую жаночую ролю ўзнагароджана актрыса Мэрыл Стрып, якая знялася ў драме "Жалезная лэдзі" аб былым брытанскім прэм'ер-міністры Маргарэт Тэтчэр. Марцін Скарсэзэ названы лепшым рэжысёрам за прыгодніцкую стужку "Х'юга", знятую ў фармаце 3D.