Сталі вядомыя кошты квіткоў на хатнія гульні БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў
Самы танны квіток будзе каштаваць 50 тысяч, самы дарагі — 250.
Квіткі на матчы БАТЭ з "Барселонай" і "Міланам" ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, якія пройдуць 28 верасня і 1 лістапада на мінскім стадыёне "Дынама", будуць каштаваць ад 70 да 250 тыс. рублёў. Чэшскую “Вікторыю” можна будзе пабачыць за 50 тысяч. Першымі, прыкладна ад 7 верасня, квіткі змогуць набыць уладальнікі абанементаў на гульні БАТЭ і сябры клуба заўзятараў. Праз 2-3 дні паступяць у продаж пакеты з трох квіткоў на хатнія гульні барысаўчан і толькі пасля гэтага квіткі на гульню з “Барселонай” з’явяцца ў вольным продажы. Прадаваць іх будуць не больш за два ў адны рукі, паведамляе прэс-служба БАТЭ.