Сталі вядомыя падрабязнасці пагаднення аб продажы "Белтрансгазу"

Вытрымкі з пагаднення апублікавала агенцтва “РІА Навіны”. Згодна з ім, "Газпрам" мае права патрабаваць ад уладаў Беларусі выкупіць за 5 мільярдаў долараў раней прададзеныя расійскай кампаніі акцыі "Белтрансгаза". Гэта адбудзецца ў выпадку невыканання шэрагу пунктаў пагаднення паміж урадамі.


Да дадзеных умоваў, у прыватнасці, адносяцца спажыванне расійскага газу выключна на тэрыторыі Беларусі, бесперашкодная і бесперабойная транспарціроўка па тэрыторыі Беларусі газу з радовішчаў “Газпрама” і шэраг іншых.