Сталічная міліцыя ставіла ўльтыматум 70 маладзечанскім фанатам

У другім тайме сектар фанатаў з Маладзечаншчыны раптам зацягнула дымам. Супрацоўнікі міліцыі папрасілі 70 заўзятараў "Забудовы" не пакідаць сваіх месцаў пасля фінальнага свістка, бо збіралася знайсці чалавека, які нешта падпаліў на трыбуне. У выніку, фанатам паставілі ўльтыматум: альбо выдаеце зламысніка, альбо ўсе правядзеце ноч у ізалятары. Вінаватага, якому няма яшчэ 18-ці гадоў, знайшлі, але не пакаралі.

Як піша "Рэгіянальная газета", усе маладзечанскія заўзятары паспяхова вярнуліся ў родны горад.

Дарэчы, матч закончыўся з лікам 4:1 на карысць "Зоркі-БДУ".