Сталічныя бізнесмены сталі плаціць больш падаткаў і штрафаў
За два месяцы новага года падаткавікі спагналі з прадпрымальнікаў у два разы больш за аналагічны перыяд мінулага года.
Падатковыя праверкі мінскіх прадпрымальнікаў, якія былі зладжаныя ў студзені і лютым, выявілі парушэнні ў 77% выпадкаў. З 619 правераных бізнесменаў 480 працавалі з парушэннямі падатковага заканадаўства.
Як паведаміў "Мінск-навіны" прэс-сакратар інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Мінску Аляксей Шахота, за два сёлетнія месяцы ў сувязі з выяўленымі фактамі ў бюджэт горада даналічана прыблізна 765 млн рублёў.
"Сума падаткаў і фінансавых санкцый у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася больш як удвая. Разам з тым колькасць планавых праверак не перавышае леташняга ўзроўню", — адзначыл спецыяліст.