Старшынёй Беларускай партыі "Зялёныя" абраны Алег Новікаў
Такое рашэнне прыняў з'езд партыі, які прайшоў 5 лістапада ў Мінску.
Алег Новікаў быў абраны на альтэрнатыўнай аснове. Таксама на пасаду старшыні партыі вылучаўся Дзмітрый Сердзюкоў. У выніку галасавання Сердзюкоў атрымаў 6 галасоў дэлегатаў, якія прысутнічалі на з'ездзе. А Новікаў - 29.
Як паведаміў агенцтву БелаПАН Новікаў, партыя зялёных будзе займацца тым жа, чым займалася да з'езду. Асаблівая ўвага будзе надавацца пытанням будаўніцтва АЭС у Беларусі. У планах - пашырыць кааперацыю з "зялёнымі" арганізацыямі ў пытанні будаўніцтва АЭС не толькі ў нашай краіне, але і ў Балтыйскім рэгіёне ў цэлым.