Стаць у чаргу на кватэру ў Мінску зрабілася складаней
У Мінску ўсталявалі новыя нормы для грамадзянаў, якія прэтэндуюць на паляпшэнне жыллёвых умоваў.
Цяпер, каб стаць у чаргу на “пашырэнне”, трэба, каб на чалавека прыпадала меней за 10 метраў ад агульнай плошчы кватэры ці дому, дзе ён жыве. Раней гэтая норма сягала 15 метраў, паведамляе БЕЛТА.
Таксама пэўныя абмежаванні ўвялі для пастаноўкі на чаргу для мінчукоў у першым пакаленні. Цяпер у гэтую чаргу будуць уключаць толькі тых, хто пражыў у сталіцы болей за 10 год. Раней “лімітчыкі” маглі стаць на ўлік праз 5 год пасля прыезду ў Мінск. Усе гэтыя новыя нормы прапісаныя ў прэзідэнцкім указе, які выйшаў 9 жніўня.