Статыстыкі: у Мінску жыве ўжо больш за 1 мільён 900 тысяч чалавек

На 1 студзеня ў Мінску жылі яшчэ 1 млн 885 тысяч 100 чалавек, на 1 лістапада ўжо 1 мільён 901 тысяча 100 чалавек.

У студзені-кастрычніку сёлета ў краіне нарадзіліся 95 тысяч 825 дзяцей. Гэта на 5400 дзяцей болей у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Найбольш іх нараджаецца ў сталіцы, найменш — на Магілёўшчыне, інфармуе БЕЛТА.

Насельніцтва Беларусі складае 9 мільёнаў 460 тысяч чалавек і працягвае зніжацца. Сёлета яно скарацілася больш чым на 5 тысяч чалавек.

Фота — bymedia.net