Стаў вядомы дакладны час пачатку матчаў БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў
У сувязі з непераходам Беларусі на зімовы час заключны хатні паядынак барысаўчан у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў — 20 лістапада з "Лілем" — пачнецца ў 20.00.
ФК БАТЭ паведамляе, што білеты з пазначаным часам "21.45" сапраўдныя для праходу на гэты матч.
Што да гасцявога матча БАТЭ з іспанскай "Валенсіяй", які пройдзе 7 лістапада, ён пачнецца ў 22.45 па беларускім часе.
Фота — bymedia.net