Столінец загінуў, калі яго экскаватар зваліўся ў меліярацыйны канал (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося 25 лютага.
Як паведамляе сайт tomin.by, спецтэхніка перакулілася ў ваду ў 10 кіламетрах ад вёскі Хорск. Мужчына, які чысціў на экскаватары меліярацыйны канал, загінуў у кабіне.
Цела 51-гадовага жыхара Століна даставалі ратавальнікі. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Фота — tomin.by