Студэнтаў і маладых актывістаў запрашаюць на балтыйскае ўзбярэжжа
Для ўдзелу ў воркшопе “Multi Media Summer Camp”, які арганізуе Медыяцэнтр Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
У навучальнай праграме — атрыманне навыкаў працы з відэакамерамі і мабільным відэа, асновы аператарскага майстэрства і відэамантажу. Трэнінгі і майстар-класы правядуць вядучыя эксперты ў гэтай галіне.
Школа пройдзе з 10 да 19 верасня 2012 года ў Літве на беразе Балтыйскага мора. Заяўкі прымаюцца да 1 верасня (абавязковая ўмова — наяўнасць шэнгенскай альбо літоўскай нацыянальнай візы). Анкету ўдзельніка можна знайсці па наступнай спасылцы.