Стваральнік "Зорных войнаў" 68-гадовы Лукас збіраецца ўзяць шлюб
Ён будзе для рэжысёра другім. Ад першага шлюба ў яго трое дзяцей.
Паведамляецца, што абранніцай легендарнага Джорджа Лукаса стала 43-гадовая ўладальніца інвестыцыйнай кампаніі Меладзі Хобсан. Яны ўжо аб'явілі пра заручыны.
РІА "Новости" нагадвае, што амерыканскі кінарэжысёр найбольш вядомы як стваральнік навукова-фантастычнай сагі "Зорныя войны", а таксама персанажа Індыяна Джонса. Джордж Лукас з'яўляецца адным з самых паспяховых рэжысёраў свету. Летась ён прадаў сваю кампанію за 4 мільярды долараў.

Заснавальнік Playboy 86-гадовы Х'ю Хефнер ажаніўся на фотамадэлі
Фота — AFP, huffingtonpost.com