Заснавальнік Playboy 86-гадовы Х'ю Хефнер ажаніўся на фотамадэлі
Цырымонія прайшла вечарам 31 снежня, на ёй прысутнічалі толькі сваякі і блізкія сябры.
Абранніцай заснавальніка вядомага амерыканскага мужчынскага часопіса стала 26-гадовая фотамадэль Крыстал Харыс. Летам 2011-га яна ўцякала ад Хефнера перад самым вяселлем. Праз год яны памірыліся і вырашылі аформіць свае адносіны.
У Х'ю Хефнера гэта ўжо трэці шлюб. Часопіс Playboy — адзін з самых вядомых у свеце брэндаў. Першы нумар выдання выйшаў у снежні 1953 года. Цяпер Playboy выпускаецца на розных мовах ва ўсім свеце.



Фота — АFP