Суд Лос-Анджэлеса забараніў сабакам брахаць больш за 10 хвілін
У мясцовыя законы ўнесеныя папраўкі, якія ўстанаўліваюць за занадта доўгі і раздражняльны брэх штрафы.
Аплочваць іх будуць уладальнікі хатніх жывёл. Як паведамляюць інфармагенцтвы, з гэтага часу сабакі могуць няспынна брахаць не даўжэй 10 хвілін. Кожная наступная хвіліна – платная і можа абыйсціся іх уладальнікам ў 1000 долараў.