Суд над Раткам Младзічам спынены праз памылкі пракурораў
Нагадаем, што працэс над былым камандуючым войскам баснійскіх сербаў адбываецца ў Гаазе.
Цяпер суд прыпынены на няпэўны тэрмін праз памылкі боку абвінавачвання. Памылкі тычацца раскрытых звестак. Пра гэта паведамляе ВВС, не ўдакладняючы характар памылак.
Паводле ацэнак назіральнікаў, суд над Младзічам адновіцца праз некалькі месяцаў. Бок абвінавачвання, у прыватнасці, мае намер выклікаць 411 сведак, а на прадастаўленне ўсіх доказаў яму спатрэбіцца 200 гадзін.
Нагадаем, што супраць Младзіча выставілі 11 абвінавачванняў у ваенных злачынствах і злачынствах супраць людскасці. У прыватнасці, яго вінавацяць у разні ў Срэбраніцы і аблозе Сараева.
Фота — bbc.co.uk