Суд падтрымаў магілёўскую ўдзельніцу Народнага сходу

Іх Наталлі Шкадун і яе непаўналетняму сыну вынесла адміністрацыйная камісія па справе непаўналетніх. Нагодай для адмены сталі шматлікія парушэнні і недакладнасці, дапушчаныя міліцыяй і адміністрацыйнай камісіяй.

Нагадаем, што 9 кастрычніка непаўналетняга Пятра Шкадуна са знаёмымі затрымалі міліцыянты. Яго звінавацілі ў распіцці спіртных напояў. Перад тым хлопцу затэлефанаваў яго малазнаёмы прыяцель, сын пракурора, і прапанаваў сустрэцца. Падчас сустрэчы высветлілася, што ў пакеце прыяцеля было піва. А праз нейкі час іх затрымала міліцыя.

І хаця затрыманне адбылося ў 20.15, аднак дэтальная інфармацыя наконт Шкадуна ў міліцыянтаў ужо была за паўсутак да таго — у 08.24, а не пасля яго затрымання.

Наталля Шкадун кажа, што гэта была правакацыя супраць яе тое, што жанчына прымала ўдзел у Народным сходзе за дзень да таго.