Сваякі Фідэля Кастра абвяргаюць інфармацыю пра ягоны інсульт
Хуаніта, родная сястра былога кубінскага лідара назвала гэта “абсурднымі чуткамі”.
Раней яе пазіцыю падзяліў і сын Кастра Алекс. Ён паведаміў, што ягоны бацька пачуваецца добра і жыве сваім звычайным жыццём.
Чуткі пра рэзкае пагаршэнне стану Фідэля Кастра актывізаваліся на гэтым тыдні. Затым у інтэрнэце з’явіўся мікраблог у Twitter ад імя нібыта кіраўніка МЗС Кубы, у якім праз чатыры гадзіны пасля рэгістрацыі ўзнікла паведамленне пра смерць Кастра. Акрамя таго, венесуэльскі лекар Хасэ Рафаэль Маркіна заявіў, што Кастра перанёс інсульт і ягоны стан вельмі няўстойлівы.
Урад Кубы апублікаваў у мясцовых газетах пасланне Фідэля Кастра выпускнікам адной з кубінскіх медыцынскіх ВНУ ў якасці доказу таго, што чуткі ад ягонай смерці не адпавядаюць рэчаіснасці, перадае РИА Новости.