Сялянку з Дошкі гонару ў Брэсце пакаралі на непрыстойны жэст

У кастрычніку мінулага года брэстаўчане актыўна абмяркоўвалі навіну аб тым, што на плошчы Леніна быў заўважаны "ідэалагічны ляп", паведамляе "Брестская газет‎‎а‎"‎.‎ ‎Н‎а‎ ‎а‎б‎л‎а‎с‎н‎о‎й‎ ‎Д‎о‎ш‎ц‎ы‎ ‎г‎о‎н‎а‎р‎у‎ ‎сярод іншых фатаграфій была выява працаўніцы палёў з сярпом і выцягнутым сярэднім пальцам. Пры гэтым сялянка "тыцкала" у спіну буржуйскім "факом" не каму-небудзь, а правадыру сусветнага пралетарыяту Уладзіміру Леніну.

Здавалася б, пасмяяліся‎ ‎б‎рэстаўчане над "мастацкай дыверсіяй" на форумах, у каментарах на сайтах і ў сацыяльных сетках і забыліся, але, як высветлілася, не ўсе. "Помста Ільіча" усё-ткі напаткала сялянку. За свой дзёрзкі жэст яе пазбавілі паловы таго самага пальца, які яна выцягнула.

Цяпер на малюнку пад кулаком сялянкі, які сціскае серп, налеплены белы матэрыял дзіўнай геаметрычнай формы, які і маскіруе той злапомны палец.