Сям'я загінулага школьніка адмовілася ад кампенсацыі маральнай шкоды

Нагадаем, што мама, бабуля і дзядуля хлопчыка, загінулага пад коламі Porsche Cayenne каля школы №23, патрабавалі кампенсацыі ў памеры 450 мільёнаў рублёў. Гэтую суму яны хацелі спагнаць з 38-гадовага Андрэя Забабуры, якога асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах пасялення.

Як паведамляе AUTO.TUT.BY са спасылкай на суд Фрунзенскага раёна сталіцы, грамадзянскія пазовы былі адкліканыя.