Сям'ю "тэрарыста нумар адзін" бен Ладэна дэпартавалі з Пакістана
Цяпер яна знаходзіцца ў Саудаўскай Аравіі.
Нагадаем, бен Ладэн быў забіты амерыканскім спецназам у Пакістане ў траўні мінулага года. У гэтай краіне заставаліся тры ягоныя ўдавы, восем дзяцей і адзін унук. Некаторых з іх дапытвалі спецслужбы і нават адпраўлялі пад арышт за "незаконнае знаходжанне" на тэрыторыі Пакістана, інфармуе РІА "Новости".