Сяргей Дарафееў падпісаў кантракт з украінскім тэлеканалам
Вядучы збіраецца працягваць свой праект “Выбар+”.
Дарафееў падпісаў кантракт з “5 каналам” на тры гады, піша “Камсамолка”. Ён плануе працягнуць працу над аналітычным ток-шоў, па стылі блізкім да “Выбар+”.
Нагадаем, што Сяргей Дарафееў знік з эфіра канала ОНТ пасля перадвыбарнага выпуска ток-шоу. Ён наважыўся задаваць непрыемныя пытанні кіраўніцы Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Раз’юшаная, яна збегла падчас эфіру са студыі. Афіцыйна звольнілі Дарафеева у красавіку.