Сяргей Крывец у чэрвені не згуляе за зборную з-за траўмы
Беларускі футбаліст польскага "Леха" Сяргей Крывец на суботняй трэніроўцы сваёй каманды атрымаў траўму.
Спартовец няўдала сутыкнуўся з галкіперам і пашкодзіў пазваночнік. Прыблізны тэрмін аднаўлення паўабаронцы складзе 4-6 тыдняў.
Такім чынам, адзначае "Прессбол", Крывец не зможа дапамагчы зборнай Беларусі ў чэрвені. Нагадаем, нашу зборную чакаюць матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы супраць камандаў Францыі (3 чэрвеня) і Люксембурга (7 чэрвеня).